Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Жнівень 2021 15:04

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Марыёла Букель заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў

bukelСпаборніцтвы праходзілі ў Кеніі ў горадзе Найробі з 18 па 22 жніўня.

Студэнтка 1 курса завочнай формы навучання факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Марыёла Букель заняла трэцяе месца сярод юніёраў у дысцыпліне кіданне молата. Месца ў тройцы мацнейшых ёй прынесла спроба на 65 метраў 20 сантыметраў. Пераможцай стала спартсменка з Фінляндыі Сілья Касонен, сярэбраная ўзнагарода - на рахунку францужанкі Роўз Лога.

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў у Кеніі стаў 18-м па ліку. Згодна з правіламі, у спаборніцтвах маглі прымаць удзел спартсмены 2001 года нараджэння і маладзейшыя, якія выканалі на працягу кваліфікацыйнага перыяду ўстаноўленыя нарматывы і патрабаванні.

Фота sb.by