Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 17 Жнівень 2021 16:53

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца вакцынацыя супраць каронавіруснай інфекцыі

IMG 2477Амаль 600 супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта ўжо атрымалі першы кампанент вакцыны, 504 супрацоўнікам выдадзена медыцынская даведка аб поўнай вакцынацыі.

Зрабіць прышчэпку можна на базе ўніверсітэта: у ГрДУ імя Янкі Купалы рэгулярна праводзяцца выязныя вакцынацыі супрацоўнікаў. Перад прышчэпкай лекар аглядае, удакладняе наяўнасць захворванняў, якія могуць паўплываць на працяг поствакцынальнага перыяду, вымярае ціск. Супрацоўнікам, якім уводзіцца другі кампанент вакцыны, адразу ж выдаецца медыцынская даведка, на падставе якой яны могуць звярнуцца ў Гарадскую паліклініку №1 г. Гродна і аформіць сертыфікат аб поўнай вакцынацыі.

Наперадзе новы навучальны год, а значыць, самы час падумаць пра тое, каб зрабіць прышчэпку і абараніць сябе і сваіх блізкіх ад каронавіруснай інфекцыі. Чарговая вакцынацыя работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе 20 жніўня. Зрабіць прышчэпку можна будзе з 13.00 да 15.00 у галоўным корпусе па вул. Ажэшкі, 22, кабінет 123. 24 жніўня мабільны пункт вакцынацыі будзе працаваць з 13.00 да 15.00 у студэнцкім гарадку: медыцынскі блок інтэрната №6.