Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Жнівень 2021 16:53

Прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі метадычных распрацовак па арганізацыі тэматычных заняткаў па валанцёрству

photo 2021 08 14 17 59 30Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы і магістрант філалагічнага факультэта Вольга Русілка пабывала ў сталіцы і абмянялася вопытам валанцёрскай дзейнасці з іншымі ўдзельнікамі фестывалю.

Праграма фестывалю ўключала ў сябе працу розных тэматычных пляцовак і выступы з дакладамі на тэму валанцёрства. Удзельнікі абмеркавалі формы і метады ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі ў сферы развіцця маладзёжнага валанцёрства, а таксама пагаварылі аб розных падыходах і спосабах правядзення тэматычных заняткаў па валанцёрству.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сотні спецыялістаў, якія курыруюць валанцёрскую дзейнасць ва ўстановах адукацыі краіны. Арганізатарам фестывалю выступіў Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр.