Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Жнівень 2021 13:18

На ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў вучэбна-палявы збор па пачатковай прафесійнай падрыхтоўцы сярод першакурснікаў

voyennyeПершакурснікі ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта атрымліваюць базавыя веды на Гожскім палігоне.

28 першакурснікаў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на працягу месяца праходзяць курс пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі, у рамках якога на гэтых выхадных у іх стартавалі заняткі на палігоне. Курсанты пражываюць у палатачным гарадку ў палявых умовах і спазнаюць ваенную справу.

Сярод вывучаемых дысцыплін - агнявая падрыхтоўка, ваенная тапаграфія, ваенная інжынерная падрыхтоўка, а таксама тактычная падрыхтоўка. Зборы з'яўляюцца абавязковай часткай вучэбнай праграмы і накіраваны на фізічную, псіхалагічную і маральную падрыхтоўку асабістага складу да ўмоў ваеннай службы.

Сярод першакурснікаў ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта гэтага года 16 будуць навучацца па спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войскаў (харчаваннем)», 8 - па спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войскаў (рэчавай маёмасцю)» і 4 - па спецыяльнасці "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых". З ліку новага папаўнення ў інтарэсах Узброеных Сіл ваенным факультэтам ГрДУ імя Янкі Купалы будзе падрыхтавана 20 маладых афіцэраў, у інтарэсах Памежнага камітэта - 2 чалавекі, Унутраных войскаў - 3, Міністэрства ўнутраных спраў - 2 і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - 1 чалавек.