Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Жнівень 2021 11:16

З 15 жніўня ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе Летняя акадэмія рускай мовы-2021

let academyЗамежнікі, якія жадаюць вывучаць рускую мову, на працягу двух тыдняў навучання змогуць палепшыць узровень валодання мовай і набыць даследчыя навыкі ў галіне прыкладной лінгвістыкі.

 

Другі год запар кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян праводзіць Летнюю акадэмію рускай мовы. У рамках адукацыйнай праграмы арганізатарамі прадугледжаны не толькі аўдыторныя заняткі па рускай мове, але і праектная дзейнасць.

- Летнюю акадэмію можна разглядаць як самастойны праект або як наступны модуль Летняй школы рускай мовы, у якім удзельнікі маюць магчымасць набыць даследчыя навыкі ў галіне прыкладной лінгвістыкі, - адзначыла кіраўнік праекта, загадчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Іна Самойлава.

Таксама з мэтай паглыблення ў моўнае асяроддзе слухачоў чакае шэраг незабыўных культурных мерапрыемстваў: розныя майстар-класы, экскурсіі па горадзе Гродна з наведваннем гістарычна значных будынкаў, паездка ў Белавежскую пушчу.

Заняткі ў Летняй акадэміі працягнуцца да 28 жніўня.