Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Жнівень 2021 11:26

Новыя і перспектыўныя спецыяльнасці педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы карыстаюцца папулярнасцю

 DSF5155Педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта ў 2021 годзе ўпершыню абвясціў набор на спецыяльнасці «Лагапедыя» (завочная скарочаная форма навучання) і "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога» (дзённая форма навучання).

Педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы традыцыйна папулярны сярод абітурыентаў, арыентаваных на працу з дзецьмі ў сваёй будучай прафесійнай дзейнасці. Асаблівую цікавасць для выпускнікоў каледжаў прадстаўляе спецыяльнасць «Лагапедыя» (скарочаны тэрмін атрымання адукацыі). Дадзеная спецыяльнасць за 3,5 года дазваляе выпускнікам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі спецыяльнасцяў "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя" са спецыялізацыяй "Лагапедыя" набыць новую кваліфікацыю "Настаўнік-лагапед. Выкладчык". Навучанне на спецыяльнасці «Лагапедыя» забяспечыць студэнтам усебаковае развіццё і шматмерную падрыхтоўку для станаўлення іх як прафесіяналаў у галіне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Прывабная для абітурыентаў педагагічнага факультэта новая спецыяльнасць дзённай формы атрымання адукацыі "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога", якая дазваляе за 4 гады атрымаць двайную кваліфікацыю «Педагог сацыяльны. Педагог-псіхолаг». Паступленне на дадзеную спецыяльнасць магчыма па трох сертыфікатах цэнтралізаванага тэставання: біялогія, гісторыя Беларусі, беларуская або руская мова.

Адукацыйны працэс на дадзенай спецыяльнасці прадугледжвае спалучэнне навучальных заняткаў па дысцыплінах псіхолага-педагагічнага цыклу з рознымі відамі практык (педагагічнай, псіхолага-педагагічнай, пераддыпломнай) у розных установах. Па заканчэнні навучання выпускнікі будуць запатрабаваныя не толькі ва ўстановах сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, але і ва ўстановах сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадваем, што да 9 жніўня ўключна можна падаць дакументы на платныя месцы ў рамках работы прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта. Колькасць месцаў абмежавана!