Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Ліпень 2021 15:36

Залічэнне абітурыентаў па трох сертыфікатах ЦТ на бюджэт адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы

2021 07 29 19.21.07Пасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прайшло 29 ліпеня.

Створаны ў мінулым годзе і ўдасканалены ў 2021 годзе ў рамках праекта "Лічбавы ўніверсітэт +" сэрвіс "Лічбавая прыёмная камісія" дазволіў аптымізаваць працэсы падачы дакументаў, інфармавання і дыстанцыйнага кансультавання (у тым ліку і відэакансультавання) абітурыентаў. Дзякуючы гэтаму сэрвісу, абітурыенты атрымалі паведамленні аб залічэнні 29 ліпеня адразу пасля пасяджэння прыёмнай камісіі.

Па выніках залічэння студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па трох сертыфікатах ЦТ, сталі 772 абітурыенты, з іх на дзённай форме навучання - 744 (без ваеннага факультэта), на завочнай (поўнай) форме - 28 , з іх без уступных выпрабаванняў у лік купалаўцаў-першакурснікаў залічаны 31 абітурыент (24 - дзённай формы атрымання адукацыі і 7 - завочнай).

Варта адзначыць, што асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтную форму атрымання адукацыі па выніках трох сертыфікатаў ЦТ, карыстаюцца спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», «Міжнароднае права», «Правазнаўства» і «Эканамічнае права».

Найвышэйшы прахадны бал (354) сфарміраваўся на спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)". На групу спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Правазнаўства", "Эканамічнае права" прахадны бал склаў 329; на спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія (нямецкая)" - 328; на спецыяльнасць "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" - 322.

Акрамя таго, 12 выпускнікоў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці сталі першакурснікамі па выніках суразмовы.

У лік купалаўцаў-першакурснікаў залічана 410 абітурыентаў з агульнай сумай балаў 300 і вышэй, 1 абітурыент - пераможца заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды, 8 пераможцаў III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 82 абітурыента, якія скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.

З вынікамі ўступных выпрабаванняў і вынікамі залічэння кожны можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.

Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: да 9 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання. Акрамя таго, працягваюцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні згодна з раскладам да 4 жніўня. Інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.