Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Ліпень 2021 15:36

Больш за 500 супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо зрабілі прышчэпку ад каронавіруса

IMG 0072Чарговая выязная вакцынацыя супрацоўнікаў прайшла ў галоўным корпусе ўніверсітэта 30 ліпеня.

Як адзначыла загадчык здраўпункта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Кравец, у тых, хто прышчапіўся сёння, да пачатку новага навучальнага года паспее выпрацавацца імунітэт.

- Перад вакцынацыяй доктар аглядае, удакладняе алергалагічены анамнез, прышчэпачны анамнез, наяўнасць захворванняў, якія могуць паўплываць на працягу поствакцынальнага перыяду, вымярае ціск, - распавяла Марына Кравец. - Сёння ў нас адначасова праводзіцца першасная вакцынацыя і ўводзіцца другі кампанент вакцыны тым, хто рабіў прышчэпку 9 ліпеня на базе ўніверсітэта. У гэтым выпадку супрацоўнікі ўжо могуць пайсці ў Гарадскую паліклініку №1 і аформіць сертыфікат на падставе той медыцынскай даведкі аб поўнай вакцынацыі, якую мы ім выдаем.

Падчас чарговай выязной вакцынацыі ад каронавіруса таксама прышчапіўся першы прарэктар Юрый Раманоўскі:

- Гэта мой свядомы выбар, а матывацыя простая - клопат пра сваё здароўе і здароўе блізкіх мне людзей, а таксама клопат пра здароўе калег і студэнтаў, з якімі ў сілу маёй прафесійнай дзейнасці мне даводзіцца шмат мець зносіны. Гэта накладае пэўную адказнасць. І я заклікаю ўсіх сваіх калегаў, знаёмых і студэнтаў таксама зрабіць прышчэпку ад каронавіруса.

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна карыстаюцца магчымасцю зрабіць прышчэпку ад каронавіруса на базе ўніверсітэта. На вакцынацыю прыходзяць нават тыя, хто зараз у адпачынку. Дарэчы, з сярэдзіны лютага гэтага года ад каронавіруса прышчапіліся ўжо больш за паўтысячы супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. Наступная выязная вакцынацыя на базе галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца 30 жніўня.