Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Ліпень 2021 10:37

Запатрабаваных на рынку працы спецыялістаў-псіхолагаў рыхтуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 2649Да канца шостага дня работы прыёмнай камісіі на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі на спецыяльнасці факультэта псіхалогіі падалі дакументы 71 абітурыент.

Факультэт псіхалогіі Купалаўскага універсітэта з'яўляецца адзіным класічным факультэтам псіхалогіі ў Рэспубліцы Беларусь. Традыцыйна ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляецца набор па дзвюх запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія» дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі. Студэнты факультэта атрымліваюць глыбокія тэарэтычныя і практыка-арыентаваныя веды і навыкі ў галіне псіхалагічнага кансультавання, дыягностыкі, тэрапіі, экспертызы, коўчынга і іншых відаў псіхалагічнай дапамогі, што дазваляе ім стаць паспяховымі і рэалізавацца ў будучай прафесіі. Выпускнікі факультэта псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта працуюць у розных сферах: установах сістэмы адукацыі і аховы здароўя, сацыяльнай дапамогі і абароны насельніцтва, падраздзяленнях Міністэрства абароны, МУС, МНС, падраздзяленнях Узброеных сіл і Памежнага камітэта, органах дзяржаўнага кіравання, займаюцца прыватнай практыкай.

Геаграфія абітурыентаў у гэтым годзе вельмі разнастайная і шырокая: Гродзенская, Мінская, Брэсцкая, Магілёўская, Віцебская вобласці. У абітурыентаў, якія прэтэндуюць на завочную форму атрымання вышэйшай адукацыі, ёсць магчымасць навучацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Для гэтага ім неабходна працаваць на пасадзе, якая адпавядае спецыяльнасцях факультэта. Такім правам ўжо скарысталіся 29 абітурыентаў. У цяперашні час на завочную бюджэтную форму атрымання адукацыі сфармаваўся конкурс 2,2 чалавекі на месца.

Нагадваем, што па 9 жніўня 2021 года ўключна працягваецца набор на спецыяльнасці факультэта дзённай і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, у тым ліку для атрымання другой вышэйшай адукацыі. Мы чакаем вас па адрасе: вул. Леніна, 32 з 9.00 да 18.00 (выхадны - 1 і 8 жніўня).

Для таго, каб стаць псіхолагам, неабходна не толькі быць кампетэнтным у галіне псіхалагічнай навукі, але і мець шчырае жаданне дапамагаць людзям! Мы чакаем вас, дарагія абітурыенты!