Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Ліпень 2021 10:37

Залічэнне курсантаў ваеннага факультэта адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 1923Пасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік курсантаў ваеннага факультэта для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені прайшло 28 ліпеня.

Сёння 28 юнакоў сталі курсантамі ваеннага факультэта для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. 24 чалавекі будуць навучацца па спецыяльнасці "Тылавое забеспячэнне войск" (па напрамках) і 4 чалавекі - па спецыяльнасці "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых".

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання і ўнутраныя ўступныя выпрабаванні, а таксама другі дзень унутраных уступных выпрабаванняў для тых абітурыентаў, у якіх у пераліку ўступных выпрабаванняў пазначаны ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 27 ліпеня па 4 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.

Прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове будзе доўжыцца да 9 жніўня.

Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку відэакансультацыі аб парадку правядзення ўступных выпрабаванняў на сайце www.abit.by.

З вынікамі ўступных выпрабаванняў і вынікамі залічэння кожны можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.

Кантакты факультэтаў для кансультавання і расклад уступных выпрабаванняў таксама даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента, тут жа размешчана інфармацыя пра расклад уступных выпрабаванняў. Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі (у тым ліку праграмы ўступных выпрабаванняў), прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, а таксама ў пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе : вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500