Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Ліпень 2021 12:15

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі ўнутраныя выпрабаванні для абітурыентаў

vstupitelnyeУ Купалаўскім універсітэце ўнутраныя выпрабаванні будуць праходзіць з 27 ліпеня па 4 жніўня.

Сёння ўнутраныя ўступныя выпрабаванні здаюць абітурыенты спецыяльнасцяў «Журналістыка», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Руская філалогія», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Беларуская філалогія», «Лагапедыя», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Фізічная культура», «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Народная творчасць (інструментальная музыка)», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».

З парадкам правядзення выпрабаванняў можна азнаёміцца ў асабістым Лічбавым кабінеце абітурыента пасля падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта. На ўступным іспыце пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку відэакансультацыі аб парадку правядзення ўступных выпрабаванняў на сайце www.abit.by.

Тым часам працягваецца праца прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта. Да 9 жніўня ідзе прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі навучацца на платнай аснове і пры гэтым выбралі спецыяльнасць, паступленне на якую не прадугледжвае ўдзелу ва ўнутрыўніверсітэцкіх выпрабаваннях.

Залічэнне на бюджэтныя месцы завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання - 11 жніўня. Інфармацыя аб залічэнні ў Лічбавым кабінеце абітурыента абнаўляецца ў рэжыме онлайн.