Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Ліпень 2021 09:34

Вынікі шостага дня прыёмнай кампаніі падведзены ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20210725 184231 938Да канца шостага дня работы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2076 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі - 1499; на завочную і завочную скарочаную - 411 і на дыстанцыйную - 166.

На дадзены момант прамежкавы найбольшы конкурс па дзённай бюджэтнай форме навучання сфармаваўся на наступныя спецыяльнасці: 7,6 на групу спецыяльнасцяў "Дызайн" і 5,0 на спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый". Па завочнай бюджэтнай форме - 5,8 на спецыяльнасць "Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка" (скар.) і 4,2 на спецыяльнасць "Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)" (скар.).

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых шасці дзён уступнай кампаніі, 36 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 26 паступаюць па-за конкурсам; 336 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй, а 9 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі пададзена 10 заяў.

Ужо стала добрай традыцыяй падаваць дакументы ў Прыёмную камісію Купалаўскага ўніверсітэта ў свой дзень нараджэння і нават у дзень паўналецця. Так, у шосты дзень працы прыёмнай кампаніі 2021 ГрДУ імя Янкі Купалы прыйшоў падаваць дакументы на факультэт матэматыкі і інфарматыкі ў свой 18-ы дзень нараджэння Вітко Дзяніс, выпускнік ДУА «Гімназія №3 г. Гродна». Намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Міхайлавіч Кулікоў ўручыў юнаку сімвалічны падарунак і пажадаў поспехаў пры залічэнні. Падарунак ад Купалаўскага універсітэта стаў для абітурыента прыемнай нечаканасцю, а падача дакументаў ператварылася ў сапраўднае свята.

 

IMG 20210725 184724

Прыём дакументаў у абітурыентаў, якія выказалі жаданне навучацца за кошт сродкаў бюджэту, падыходзіць да завяршэння. 26 ліпеня - апошні дзень падачы дакументаў на бюджэтную форму атрымання адукацыі. Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 9 жніўня. На працягу яшчэ двух тыдняў будзе ісці прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове. Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам ў перыяд з 27 ліпеня па 4 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.

У ГрДУ імя Янкі Купалы вядзецца актыўны набор на спецыяльнасці дзённай бюджэтнай формы атрымання вышэйшай адукацыі фізіка-тэхнічнага, інжынерна-будаўнічага і машынабудаўнічага профілю, а таксама на новыя спецыяльнасці 2021 года - "Электрычны і аўтаномны транспарт" факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, а таксама "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога" педагагічнага факультэта.

Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, кантакты факультэтаў для кансультавання даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32 (ваенны факультэт - Ажэшкі, 22); а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 50000