Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Снежань 2015 09:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па баскетболе сярод мужчынскіх каманд

12661 9З 23 лістапада па 3 снежня 2015 года ў рамках круглагадовай спартакіяды ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод мужчынскіх каманд факультэтаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд.

На працягу сямі дзён хлопцы змагаліся за выхад у фінал. 3 снежня адбыліся завяршальныя гульні, па выніках якіх пераможцам спаборніцтваў стала каманда інжынерна-будаўнічага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Анатольевіч Багурын, дэкан Ала Рычардаўна Волік).

Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан Алена Мікалаеўна Лівак), трэцяе - студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Іван Францавіч Бернатовіч, дэкан Андрэй Яўгеньевіч Герман).

Месцы сярод астатніх каманд размеркаваліся наступным чынам:

4 месца – факультэт эканомікі ікіравання;

5 месца – ваенны факультэт;

6 месца – факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму;

7 месца – факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання;

8 месца – юрыдычны факультэт;

9 месца – факультэт біялогіі і экалогіі.

Лепшым гульцом турніру, на думку судзейскай калегіі, якую ўзначаліў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Анатольевіч Маклакаў, прызнаны студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Рыгор Крук.