Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 15:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі першага прарэктара ўніверсітэта

На пасаду першага прарэктара прызначаны прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі.

Прадстаўляючы Юрыя Раманоўскага ў якасці першага прарэктара працоўнаму калектыву Купалаўскага ўніверсітэта, рэктар Ірына Кітурка адзначыла, што Юрый Яцэнтавіч - сапраўды прафесіянал сваёй справы:

- Гэта прыклад чалавека справы, які перажывае за вынік сваёй працы. Гэта чалавек, які любую працу робіць з велізарным жаданнем і, самае галоўнае, з усмешкай. Усё, за што бярэцца Юрый Яцэнтавіч, ён выконвае з вялікай аддачай, укладвае душу і ўсяго сябе.

Ірына Кітурка ўручыла Юрыю Раманоўскаму падарунак ад калектыва ўніверсітэта і пажадала поспехаў, удачы і значных дасягненняў на новай пасадзе. У сваю чаргу, Юрый Яцэнтаввч падзякаваў за аказаны давер і ўвагу ў гэты дзень.

- Поспех любога кіраўніка - у прафесійнай камандзе, і менавіта такі калектыў склаўся ў Купалаўскім універсітэце. Ад сумеснай суладнай працы залежаць вялікія і маленькія дасягненні купалаўцаў.

 

 

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 1997 годзе. Навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, мае вучонае званне дацэнта.

Працоўную дзейнасць у Купалаўскім універсітэце Юрый Раманоўскі пачаў у 2002 годзе. Да 2008 года ён працаваў ва ўніверсітэце выкладчыкам, а затым старшым выкладчыкам кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі. З 2008 па 2010 год працаваў на пасадзе намесніка дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, з 2010 па 2015 год - начальніка вучэбна-метадычнага кіравання ўніверсітэта, з 2015 па 2019 год - дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. З 2019 года па цяперашні час займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Юрый Раманоўскі з'яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і навукова-метадычных работ, распрацоўшчыкам курсаў «Геаметрыя і алгебра», «Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія».

Юрый Яцэнтавіч узнагароджаны Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай і Граматай ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У 2016 годзе ён быў занесены на Дошку Гонару Ленінскага раёна Гродна. У 2015 годзе Юрыю Раманоўскаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена падзяка за плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі.

 

 

romanovskiy