Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 15:48

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму распавялі пра асаблівасці прыёмнай кампаніі - 2021

IMG 26947 спецыяльнасцяў традыцыйна прапануе факультэт сваім абітурыентам.

Як распавялі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, у абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта, якія пажадалі звязаць свой прафесійны шлях з гісторыяй, ёсць унікальная магчымасць выбраць для паступлення кірунак «Археалогія». У гэтым годзе факультэт з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь, дзе адкрыты набор на спецыяльнасць «Гісторыя» з напрамкам «Археалогія». Дарэчы, на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі на спецыяльнасць «Гісторыя» з напрамкам «Археалогія» дакументы падалі абітурыенты з Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей.

Папулярная сярод будучых студэнтаў і спецыяльнасць «Журналістыка». Для паступлення абітурыентам неабходна здаць унутраныя ўступныя выпрабаванні па дысцыпліне «Творчасць»: напісаць сачыненне і прайсці вуснае сумоўе. Каб дапамагчы абітурыентам падрыхтавацца да паспяховага старту ў будучую прафесію, кафедра журналістыкі арганізуе на працягу навучальнага года працу Студыі юнага журналіста «МедиаSTARt». Заняткі праходзяць па суботах у анлайн і ў афлайн фармаце. Нават напярэдадні ўступных выпрабаванняў студыя працягвае працу: выкладчыкі знаёмяць дзяцей з будучай прафесіяй, гісторыяй і сучаснасцю беларускай журналістыкі. Такая практыка дазваляе абітурыентам упэўнена адчуваць сябе на ўступных іспытах.

Дарэчы, сярод тых, хто паступае на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ў гэтым годзе - лепшыя абітурыенты Гродзеншчыны. Падаваць дакументы на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» вырашыла пераможца Рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове Анжаліка Сац.