Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 09:01

Абітурыент факультэта біялогіі і экалогіі падаў дакументы ў прыёмную камісію Купалаўскага ўніверсітэта ў дзень свайго паўналецця

Таццяна Ляпешка прыйшла падаваць дакументы на факультэт біялогіі і экалогіі ў свой 18-ы дзень нараджэння.

Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа 2021 года Ляпешка Таццяна сёння прыйшла падаваць дакументы на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта. Пры афармленні дакументаў высветлілася, што 23 ліпеня 2021 года Таццяне спаўняецца 18 гадоў.

З выбарам спецыяльнасці і ўстановы вышэйшай адукацыі, у якой яна хацела б вучыцца, Таццяна вызначылася даўно. Адказны сакратар прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Карлюкова ўручыла дзяўчыне сімвалічны падарунак і пажадала поспехаў пры залічэнні. Дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі выказаў упэўненасць у тым, што Таццяна ні ў якім разе не расчаруецца ў сваім выбары.

Падарунак ад Купалаўскага ўніверсітэта стаў для абітурыенткі прыемнай нечаканасцю, а падача дакументаў ператварылася ў сапраўднае свята.

 

IMG 0ab901a22365faa4e9e849199e1c2d6a V

 

IMG 2ad22288cf5cdf8ad0e1e7fdc0bc0df9 V 1

 

IMG 1483770d6df29f9b72e5d72d80f61327 V 1