Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Ліпень 2021 12:19

Падведзены вынікі другога дня прыёмнай кампаніі-2021 у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 1844Да канца другога дня прыёмнай кампаніі на ўдзел у конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі абітурыенты падалі 848 заяваў.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 26 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 6 паступаюць па-за конкурсам, 3 абітурыенты з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 33 абітурыенты скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У другі дзень уступнай кампаніі конкурс сфармаваўся яшчэ на 9 спецыяльнасцяў бюджэтнай дзённай формы атрымання адукацыі (Журналістыка; Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый; Псіхалогія; Практычная псіхалогія; Рамана-германская філалогія (нямецкая) (на базе нямецкага); Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская праца з указаннем віду спорту); Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт); Турызм і гасціннасць; Народная творчасць (інструментальная музыка); Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых) і 7 спецыяльнасцяў бюджэтнай завочнай і завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі (Лагапедыя (скар); Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў (скар); Псіхалогія; Практычная псіхалогія; Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (скар); Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (скар); Пачатковая адукацыя (скар); Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт) (скар)).

Выпускнікі педагагічных класаў актыўна падаюць дакументы ў Купалаўскі ўніверсітэт. Нагадваем, што сумоўе для выпускнікоў педагагічных класаў будзе праведзена 24 ліпеня.

У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 159 заяваў. Лідарамі выступаюць Брэсцкая вобласць (69), Мінская вобласць (38), Гомельская вобласць (28).

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 26 ліпеня ўключна.

Подробную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, аднак рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32 (ваенны факультэт - вул. Ажэшкі, 22).