Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 08 Снежань 2015 08:43

Прэзентацыя ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ў гімназіі № 4 г. Гродна

111У гімназіі № у 4 г. Гродна прайшла прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках прафарыентацыйнага марафону «Мой выбар - мая будучыня».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага філіяла «БІП - Інстытут правазнаўства», а таксама каля 200 школьнікаў 9-11-ых класаў гімназіі № 4, якія плануюць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі, іх бацькі і педагогі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў марафону звярнулася начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Уладзіміраўна Валюк, адзначыўшы неабходнасць і значнасць своечасовага прафесійнага самавызначэння і выбару далейшага адукацыйнага маршруту. Ад купалаўскай ВНУ А.У. Валюк уручыла падзячны ліст педагагічнаму калектыву гімназіі № 4 г. Гродна за працу па арганізацыі і правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прэстыжу атрымання якаснай адукацыі і развіццё цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці.

На пляцоўках ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнікі факультэтаў прадстаўлялі інфармацыю аб умовах і магчымасцях атрымання адукацыі ў нашай ВНУ, студэнты расказвалі пра вучэбнае, навуковае, спартыўнае і культурнае жыццё ва ўніверсітэце. Свае творчыя працы прадэманстравалі студэнты, якія працуюць над стварэннем радыё- і тэлепраграм на студэнцкім медыяцэнтры. Прадстаўнікі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі расказалі пра варыянты атрымання кваліфікаванай дапамогі педагогаў-псіхолагаў ВНУ ў прафесійным самавызначэнні, а таксама пра спосабы якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.