Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Ліпень 2021 13:39

Абітурыенты ГрДУ імя Янкі Купалы працягваюць падаваць дакументы на навучанне

20 ліпеня па ўсёй краіне стартавала ўступная кампанія. Толькі ў першы дзень прыёму ў ГрДУ імя Янкі Купалы падалі дакументы 468 абітурыентаў.

 Мы вырашылі даведацца ў будучых студэнтаў, чаму яны выбралі наш універсітэт.

Знаёмцеся, Аніта Макрыцкая, абітурыент Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

- Я збіраюся паступаць на факультэт фізічнай культуры. З выбарам прафесіі я вызначылася два гады таму і з таго часу актыўна рыхтавалася. Абрала менавіта гэты ўніверсітэт таму, што мне вельмі падабаецца горад Гродна, тым больш месцазнаходжанне вельмі зручнае. Я родам з Воранава, змагу часта ездзіць дадому.

 

photo 2021 07 21 13 06 03

 

 

Сваімі планамі на будучыню падзяліўся і Андрэй Мацко:

- У Гродна я прыехаў са Шчучына. Буду паступаць на новую спецыяльнасць «Дызайн віртуальнага асяроддзя», якая мне вельмі цікавая, таму што лічу сябе творчым чалавекам. Да таго ж гэта вельмі перспектыўны кірунак. Універсітэт імя Янкі Купалы абраў па дзвюх прычынах. Па-першае, Гродзенская вобласць - гэта мая радзіма, тут я адчуваю сябе бліжэй да родных, а гэта натхняе мяне на творчую дзейнасць. Па-другое, я вельмі рады, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы з'явілася гэтая спецыяльнасць, таму што ў шматлікіх універсітэтах краіны яе няма.

 

photo 2021 07 20 13 23 02

 

Дзіяна Яновіч, абітурыентка Купалаўскага ўніверсітэта з выбарам прафесіі вызначылася даўно:

- З восьмага класа я марыла быць настаўнікам, таму што я вельмі люблю дзяцей і хачу прынесці карысць грамадству. Таму вырашыла паступаць на педагагічны факультэт. Я разглядала розныя ўніверсітэты, але выбрала Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, таму што ён знаходзіцца ва ўнікальным горадзе, які заваяваў маё сэрца.

 

photo 2021 07 20 13 23 28

 

Нагадваем, што падаць дакументы на бюджэтную форму навучання можна будзе да 26 ліпеня ўключна, а на платную - да 9 жніўня. У рамках лічбавай прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы прапаноўвае кожнаму абітурыенту завесці Лічбавы кабінет абітурыента.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныхя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life: +375 (25) 77 44 500