Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Ліпень 2021 15:09

Адбыўся таварыскі матч па футболе паміж камандамі ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

IMG 20210716 165656 385У рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Каложскім парку прайшоў таварыскі матч па футболе. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У ходзе напружанай гульні перамогу атрымала каманда Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У канцы матча каманды традыцыйна паціснулі адзін аднаму рукі і павіншавалі са святам. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, удзельнікі спаборніцтва атрымалі масу ўражанняў і пазітыўных эмоцый.