Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 19 Ліпень 2021 14:56

Купалаўцы прынялі ўдзел у ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

1Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі Дзён моладзі, прадэманстравалі прафесійнае майстэрства і талент у танцавальным конкурсе.

17 ліпеня дэлегацыя ўніверсітэта наведвала найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум. Ён традыцыйна аб'яднаў у «паўночнай» сталіцы Беларусі, горадзе Віцебску, людзей, натхнёных мастацтвам і творчасцю.

Купалаўцы ўдзельнічалі ў Дні моладзі, які прайшоў у рамках фестывалю «Запальвае моладзь!», дзе іх чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі на плошчы Перамогі, выстава ваеннай тэхнікі, макеты зброі часоў Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама падтрымалі ўдзельнікаў калектыву сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» пад кіраўніцтвам спецыяліста аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Дзіяны Духанінай у нацыянальным фестывалі-конкурсе маладзёжнай творчасці «Агонь моладзевых талентаў». «Stu-dance» выступіў з танцавальным нумарам у стылі хіп-хоп/джаз-фанк у намінацыі «Стрыт-dance» і стаў фіналістам фестывалю-конкурсу.

У завяршэнні візіту на фестываль дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы пабывала на ХХХ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск - 2021".