Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Снежань 2015 09:42

Выкладчыкі філалагічнага факультэта правялі вэбінар сумесна з кафедрай нямецкай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна

12650 2З мэтай пашырэння выкарыстання вэбиінараў ў навучальным працэсе кафедра рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з кафедрай нямецкай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна правяла вэбінар-майстар-клас.

Калегі з Брэста запрасілі выкладчыкаў філалагічнага факультэта нашай ВНУ на адкрыты занятак «Interkulturelle Kommunikation. Vorurteile ім Unterricht», які праводзіўся для студэнтаў 3 курса.

З боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў вэбінары прынялі ўдзел загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі Надзея Уласюк, загадчык кафедры англійскай філалогіі Жанна Аляксандраўна Караткевіч, дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Сяргееўна Масленікава, дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Васільеўна Адамовіч, старшыя выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Алена Мікалаеўна Джухі і Вольга Барысаўна Качаноўская, выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Вера Аляксандраўна Кручкова і Марта Сяргееўна Саліта, старшы выкладчык кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Алена Генадзьеўна Сеніна.

З боку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна выступілі загадчык кафедры нямецкай філалогіі Ірына Федараўна Несцярук, загадчык кафедры англійскай філалогіі факультэта замежных моў Наталля Анатольеўна Тарасевіч і выкладчыкі прадстаўленых кафедраў.

У завяршэнні вэбінара прадстаўнікі дзвюх ВНУ абмеркавалі перспектывы далейшых сумесных мерапрыемстваў і магчымасці заключэння дамовы аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.

Было прынята рашэнне аб правядзенні наступнага вэбінара для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і БрДУ імя А.С. Пушкіна. У цяперашні час ідзе падрыхтоўка вэбінара па краіназнаўчай тэматыцы. Плануецца ўдзел студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам кафедры рамана-германскай філалогіі з нашага боку і студэнтаў 3 курса факультэта замежных моў з боку брэсцкага ўніверсітэта.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.