Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Ліпень 2021 13:14

Выкладчык факультэта мастацтваў і дызайну стала лаўрэатам II ступені ў міжнародным вакальным конкурсе «Зорная рапсодыя»

photo 2021 07 12 16 58 29Дацэнт кафедры музычнага мастацтва Ангеліна Белановіч заняла другое месца ў намінацыі «Камерныя спевы (старэйшыя)».

Конкурс праходзіў у дыстанцыйным фармаце, яго арганізатарам выступіла расійскае выдавецтва «Планета музыкі» пры падтрымцы вучэбна-метадычнага цэнтра развіцця адукацыі ў сферы культуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга, вакальна-рэжысёрскага факультэта СПБ ГК ім. М.А. Рымскага-Корсакава, міжрэгіянальнага саюза канцэртных дзеячаў.

Конкурс праходзіў сярод вакалістаў розных узроставых катэгорый у шасці намінацыях: «акадэмічныя сольныя спевы», «камерныя спевы»,  камерны вакальна-інструментальны ансамбль», «вакальны ансамбль (ад 2 да 8 галасоў)», «акцёр, які спявае», «кампазіцыя» .

Па выніках VI Міжнароднага конкурсу вакалістаў «Зорная рапсодыя» ў намінацыі «Камерныя спевы» дацэнт кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Ангеліна Белановіч стала лаўрэатам II ступені. Праграма аднаго тура ў гэтай намінацыі ўключала 6 твораў - песня, арыя і рамансы - на нямецкай, англійскай, французскай і рускай мовах.