Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Снежань 2015 11:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы была арганізавана творчая пляцоўка замежных студэнтаў «Карагод дружбы» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

12624 8Замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта 2 снежня 2015 года на адкрытай творчай пляцоўцы «Карагод дружбы» прадэманстравалі свае таленты.

Студэнты з Азербайджана, Індыі, Туркменістана, Кітая, Нігерыі і Шры-Ланкі арганізавалі творчы канцэрт, на якім выканалі песні на рускай, беларускай і англійскай мовах, згулялі на нацыянальных інструментах, прадставілі народныя танцы і паказалі гумарыстычныя нумары.

Гродзенцы, якія прыйшлі на канцэрт, высока ацанілі творчыя здольнасці замежных студэнтаў