Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Снежань 2015 11:39

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання прынялі ўдзел у IV інвест-форуме «Pinsk Invest Weekend»

image 30 11 15 12 33 2У Палескім дзяржаўным універсітэце (г. Пінск) адбыўся чацвёрты штогадовы «Pinsk Invest Weekend». Удзельнікам дзелавога форума сталі студэнты 4 курса  факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Порахаўникаў, Рэната Сагун і Вікторыя Валішэўская.

На суд аўтарытэтнага журы купалаўцы прадставілі інвестыцыйны праект «Fun&Roll» па будаўніцтве ў горадзе Гродна першага ролердрома. Бізнес-ідэя каманды студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання атрымала высокую ацэнку з боку журы, сам праект быў адзначаны дыпломам у намінацыі «Перспектыўны».

Для студэнтвў моладзевы інвест-форум запомніўся як першы поспех у бізнэсе і ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з ідэямі і распрацоўкамі іншых бізнесменаў. У рамках «Pinsk Invest Weekend» вопытнымі экспертамі і паспяховымі бізнесменамі былі праведзены майстар-класы для пачаткоўцаў студэнтаў-прадпрымальнікаў.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.