Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Ліпень 2021 10:21

Завяршыліся ўступныя выпрабаванні ў магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы

magistratura ekzamenЗалічэнне ў лік студэнтаў II ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту адбудзецца 13 ліпеня, на платнай аснове - 15 ліпеня.

У другі дзень (9 ліпеня) уступных выпрабаванняў для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені абітурыенты здалі экзамены па 10 спецыяльнасцях з 29. Адной з самых папулярных спецыяльнасцяў магістратуры 2021 з'яўляецца спецыяльнасць "Псіхалогія. Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя" факультэта псіхалогіі: менавіта на дадзеную спецыяльнасць абітурыенты падалі найбольшую колькасць заяў.

Сярод абітурыентаў магістратуры ў бягучым годзе 2 пераможцы рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 45 уладальнікаў дыплома з адзнакай, больш за 80 абітурыентаў маюць апублікаваныя навуковыя працы, больш за 20 чалавек з'яўляюцца ўладальнікамі ганаровага дыплома студэнцкага навуковага таварыства.