Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Ліпень 2021 15:33

Акцыя «Чытаем Купалу разам» прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 8428У рамках акцыі любы жадаючы мог публічна прадэкламаваць любімыя радкі з твораў Янкі Купалы.

Творчы флэшмоб, арганізаваны ГрДУ імя Янкі Купалы, прайшоў 7 ліпеня каля ўваходу ў галоўны корпус універсітэта - у дзень, калі споўнілася 139 гадоў з Дня нараджэння Янкі Купалы, вядомага беларускага паэта, у гонар якога названы ўніверсітэт. Акцыя ўжо не першы год праходзіць у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» і стала добрай традыцыяй.

У яркі сонечны дзень купалаўцы запрашалі да «адкрытага мікрафона» ўсіх жадаючых - мінакоў, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. У дапамогу ім падрыхтавалі стэнд з кнігамі, у якіх - лепшыя творы паэта.