Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Снежань 2015 09:00

ГрДУ імя Янкі Купалы прымае заяўкі на ўдзел у Зімовай школе рускай мовы да 15 снежня 2015 года

Кафедра рускай мовы я к замежнай і лінгвістычных дысцыплін пры садзеянні Рэгіянальнага цэнтра турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 7 па 27 лютага арганізуе Зімовую школу рускай мовы.

Да ўдзелу запрашаюцца замежный грамадзяне, якія жадаюць пачаць (або працягнуць) вывучэнне рускай мовы, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснай культурай Беларусі.

У праграму школы ўключаны:

- заняткі па рускай мове (4 гадзіны на дзень);

- лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі;

- кулінарныя заняткі «Беларуская кухня»;

- заняткі «Караоке па-руску»;

- экскурсіі па гораду Гродна;

- наведванне аднаго з прадпрыемстваў г. Гродна;

- майстар-клас па традыцыйнай народнай творчасці;

- прагляды кінафільмаў;

- раздаткавыя матэрыялы вывучаемага курса;

- штодзённая практыка маўлення са студэнтамі ВНУ;

- экскурсіі па Рэспубліцы Беларусь.

Кожны ўдзельнік Зімовай школы рускай мовы атрымае сертыфікат.

Навучанне будзе праходзіць у групах да васьмі чалавек, якія сфарміруюць у залежнасці ад узроўню ведання рускай мовы. 

Каб стаць удзельнікам Зімовай школы рускай мовы, неабходна да 15 мнежня 2015 года запоўніць электронную заяўку па спасылцы: http://rls.grsu.by/ru/apply-rus.

Падрабязнасці ўдзелу ў Зімовай школе рускай мовы гл. у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, Кастрычніцкая, 5, каб. 102

Тэл: +375 (152) 72-08-66

E-mail: rls@grsu.by

Web: http://rls.grsu.by/ru