Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Снежань 2015 09:37

Студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта зрабілі падарункі выхаванцам «Дома малюткі»

t1Студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі («Дом малюткі»).

Гэта другі візіт студэнтаў у гэтую ўстанову. На грошы, сабраныя на дабрачынным канцэрце, купалаўцы набылі дзецям падарункі. Студэнты гатовыя далей радаваць дзяцей прызамі, прыўносячы ў іх жыцці яркія фарбы шчасця.

Адной з найважнейшых задач «Дома малюткі» з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей. Тут для малых створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці жылі паўнавартасным жыццём.

З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.