Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Ліпень 2021 09:08

5 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў у магістратуру 2021 ГрДУ імя Янкі Купалы

3У магістратуру 2021 ГрДУ імя Янкі Купалы для навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі абітурыенты падалі 330 заяваў.

199 чалавек плануюць працягнуць навучанне на дзённай форме атрымання адукацыі, 131 - на завочнай. Самымі папулярнымі спецыяльнасцямі другой ступені вышэйшай адукацыі 2021 года сталі "Псіхалогія. Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя", "Прыкладная фізіка. Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў",  "Паліталогія", "Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Адукацыйны менеджмент".

Сярод абітурыентаў магістратуры 2 пераможцы рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 45 чалавек з'яўляюцца ўладальнікамі дыплома з адзнакай, 21 - ганаровага дыплома студэнцкага навуковага таварыства,, больш за 80 абітурыентаў маюць апублікаваныя навуковыя працы.

У 2021 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс на 29 спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі II ступені.

Уступныя выпрабаванні для абітурыентаў магістратуры пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 7 і 9 ліпеня, а кансультацыі - 6 і 8 ліпеня адпаведна. Каб скараціць час папярэдняга чакання пачатку ўступнага выпрабавання, для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыла канкрэтны час яўкі на экзамен.

Залічэнне ў лік студэнтаў II ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 13 ліпеня, на платнай аснове - 15 ліпеня.