Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Ліпень 2021 12:25

Купалаўцы - бронзавыя прызёры Рэспубліканскай універсіяды па веславанні на байдарках і каноэ

photo 2021 07 05 11 14 55Спаборніцтвы ўніверсіяды праходзілі ў Заслаўі з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

12 каманд розных вышэйшых устаноў адукацыі краіны змагаліся за першынства ва ўніверсіядзе. Па выніках Рэспубліканскай універсіяды па веславанні на байдарках і каноэ ў агульнакамандным заліку купалаўцы занялі трэцяе месца. Перамогу атрымала каманда Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна. На другім месцы - каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Мікіта Рудзевіч тройчы станавіўся чэмпіёнам на розных дыстанцыях у веславанні на каноэ, выступаючы індывідуальна. Студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Іна Саўчук станавілася пераможцай і срэбным прызёрам у веславанні на байдарках - дзяўчына выступала таксама ў індывідуальным заліку на розных дыстанцыях.

Прадстаўніцы факультэта фізічнай культуры ў складзе каманды з 4 чалавек - Карыны Бандарэнка, Кацярыны Тарыма, Марыі Кузьміной і Таццяны Шмуксты - сталі двойчы бронзавымі прызёрамі ў камандным заплыве на байдарках. Мужчынская каманда Купалаўскага універсітэта - гэта Мікіта Рудзевіч, Максім Копаць і Уладзіслаў Бязмен - сталі таксама бронзавымі прызёрамі ў веславанні на каноэ.