Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Ліпень 2021 09:12

Купалаўцы прымаюць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі розных першасных арганізацый універсітэта прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам у парку Жылібера, а таксама ва ўрачыстым мерапрыемстве «Мы - адзінае цэлае» на плошчы Леніна. У 22.55 купалаўцы стануць удзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам» на цэнтральнай плошчы горада.