Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Ліпень 2021 08:50

Па выніках чатырох дзён работы прыёмнай кампаніі - 2021 у магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы пададзена 146 заяваў

magistr 4У цяперашні час на 187 месцаў дзённай формы атрымання адукацыі абітурыентамі пададзена 94 заявы. На 144 месцы завочнай формы атрымання адукацыі заявы падалі 52 абітурыента.

На дадзены момант конкурсная сітуацыя ўжо складваецца на спецыяльнасцях бюджэтнай дзённай формы атрымання адукацыі: "Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Выяўленчае мастацтва і чарчэнне" факультэта мастацтваў і дызайну - 1,2 чалавекі на месца; "Журналістыка. Медиаменеджмент" і "Тэарэтычная і прыкладная лінгвістыка. Тэорыя мовы" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму - 1,2 чалавекі на месца; "Прыкладная фізіка. Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў" фізіка-тэхнічнага факультэта - 1,2 чалавекі на месца; "Літаратуразнаўства" і "Мовазнаўства" філалагічнага факультэта - 1,1 і 1,4 чалавекі на месца адпаведна. На спецыяльнасцях бюджэтнай завочнай формы атрымання адукацыі конкурсная сітуацыя назіраецца на спецыяльнасцях: "Сусветная эканоміка" факультэта эканомікі і кіравання, "Паліталогія" юрыдычнага факультэта, "Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Спецыяльная адукацыя" педагагічнага факультэта - 2 чалавекі на месца.

Сярод жадаючых працягнуць навучанне на II ступені вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы - жыхары розных абласцей Рэспублікі Беларусь; учорашнія студэнты і тыя, хто мае шматгадовы вопыт работы па спецыяльнасці; прадстаўнікі розных прафесій і веравызнанняў. У ліку абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта - Місюн Галіна Казіміраўна, манашка рымска-каталіцкай царквы, якая абрала спецыяльнасць "Псіхалогія. Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя".

Нагадаем, што прыём дакументаў у магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (3 ліпеня - выхадны дзень) з 9.00 да 18.00 па адрасе: вучэбны корпус №1, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 211. Кансультацыі перад уступнымі выпрабаваннямі па спецыяльнасцях у адпаведнасці з раскладам адбудуцца 6 ліпеня і 8 ліпеня.