Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Снежань 2015 09:16

Выкладчыкі юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у першым Падляскім семінары «Медыяцыя ў грамадзянскіх і гаспадарчых справах у Еўропе - праблемы і перспектывы»

IMG 0005Дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірэна Юзефаўна Кірвель і старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірына Мікалаеўна Паляшчук прынялі ўдзел у першым Падляскім семінары «Медыяцыя ў грамадзянскіх і гаспадарчых справах у Еўропе - праблемы і перспектывы».

Міжнародная навуковая канферэнцыя была арганізавана юрыдычным факультэтам Універсітэта ў Беластоку сумесна з Цэнтрам арбітражу і медыяцыі ў Падляскім рэгіёне.

На сустрэчы ў дакладах навукоўцаў з Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Польшчы, Літвы і Беларусі падымаліся праблемы прававой рэгламентацыі медыяцыі і перспектывы развіцця дадзенага інстытута.

Ірэна Юзефаўна Кірвель прадставіла навуковы даклад «Медыяцыя у дзейнасці натарыўса», а Ірына Мікалаеўна Паляшчук распавяла аб удасканаленні прававога рэгулявання падстаў дасудовага вырашэння спрэчак як фактару ўплыву на распаўсюд альтэрнатыўных метадаў урэгулявання спрэчак.

У канцы семінара адбылася навуковая дыскусія, на якой удзельнікі абмяняліся вопытам прававога рэгулявання інстытута медыяцыі ў еўрапейскіх краінах.

Па выніках канферэнцыі былі падрыхтаваныя матэрыялы для апублікавання ў Беластоцкім часопісе навуковых даследаванняў у IV квартале 2016 года.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азанёміцца тут.