Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 30 Чэрвень 2021 10:35

Завяршыўся трэці дзень прыёму дакументаў у магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы. Дакументы падалі больш за 100 чалавек

photo 2021 06 29 20 57 57У цяперашні час на 110 бюджэтных месцаў дзённай формы атрымання адукацыі абітурыентамі пададзена 58 заяў. На 46 бюджэтных месцаў завочнай формы атрымання адукацыі заявы падалі 29 абітурыентаў.

На бягучы момант найбольшай папулярнасцю сярод абітурыентаў дзённай формы атрымання адукацыі карыстаюцца спецыяльнасці магістратуры "Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Выяўленчае мастацтва і чарчэнне", "Прыкладная фізіка. Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў", "Мовазнаўства", "Тэарэтычная і прыкладная лінгвістыка. Тэорыя мовы" і "Музычнае мастацтва"; сярод абітурыентаў завочнай формы атрымання адукацыі - "Сусветная эканоміка" і "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт".

Падаць дакументы ў магістратуру можна па 5 ліпеня 2021 года (панядзелак) уключна.