Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 29 Чэрвень 2021 09:14

Студэнты факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод моладзі

photo 2021 06 28 11 01 54Чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 22 гадоў праходзіў у горадзе Разэта-дэльі-Абруцці (Італія) з 17 па 24 чэрвеня.

У фінальным паядынку студэнт другога курса факультэта фізічнай культуры Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя да 49 кг), атрымаўшы перамогу над прадстаўніком Украіны, заняў другое месца і заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату.

Студэнт другога курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў (вагавая катэгорыя да 81 кг) у паўфінальным паядынку саступіў спартсмену з Расіі, заваяваў трэцяе месца і бронзавы медаль чэмпіянату.

У спаборніцтвах Чэмпіянату Еўропы па боксе сярод моладзі да 22 гадоў прынялі ўдзел 285 баксёраў з 41 краіны еўрапейскага кантынента.