Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Чэрвень 2021 15:10

Запрашаем на ўрачысты выпуск афіцэраў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы

kursantyУ суботу, 26 чэрвеня, у 11.00 на плошчы Леніна адбудзецца ўрачысты выпуск афіцэраў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гэта 11 выпуск курсантаў ваеннага факультэта.

32 выпускнікі атрымаюць дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы і лейтэнанцкія пагоны і абвесцяць Кодэкс Гонару афіцэра. Сярод выпускнікоў-курсантаў гэтага года - 10 чалавек на працягу трох з паловай гадоў у складзе роты ганаровай варты прымалі актыўны ўдзел у правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў горада Гродна і вобласці; два выпускнікі атрымліваюць дыплом з адзнакай і адзін - залаты медаль.

З моманту стварэння ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтаваў 388 кадравых афіцэраў, больш за 1500 афіцэраў запасу.