Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Чэрвень 2021 09:31

Удзельнікі семінара-нарады прарэктараў па навуковай рабоце наведалі Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20210624 193117 889Прарэктары па навуковай рабоце ўстаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый рэспублікі азнаёміліся з навуковым патэнцыялам універсітэта і з тым, якія магчымасці створаны для вядзення інавацыйнага бізнесу ў рэгіёне.

У рамках семінара-нарады была арганізавана экскурсія па новаму будынку Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы, рэканструкцыя якога ўжо завершана, а ў памяшканнях праводзіцца апошняя падрыхтоўка да здачы ў эксплуатацыю. Другая чарга Тэхнапарка - гэта больш за 6,5 тысяч квадратных метраў пад вытворчыя і офісныя памяшканні, у тым ліку памяшканні тыпу open-space, co-working зоны для правядзення розных бізнес-мерапрыемстваў, а таксама канферэнц-зала больш чым на 100 пасадачных месцаў, абсталяваныя сучаснымі сродкамі тэлекамунікацыі і магчымасцю сінхроннага перакладу адначасова на 4 мовы. Першая чарга Навукова-тэхналагічнага парку плошчай каля 1 тысячы квадратных метраў была здадзена ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.

У фае новага будынка Тэхнапарку для ўдзельнікаў семінара была арганізавана выстава, на якой былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Маладыя рэзідэнты Навукова-тэхналагічнага парку з ліку студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта падзяліліся сваім вопытам стварэння інавацыйных прадпрыемстваў. Дарэчы, на дадзены момант статус рэзідэнта маюць 14 кампаній, палова з якіх заснавана студэнтамі і супрацоўнікамі Купалаўскага ўніверсітэта.