Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Чэрвень 2021 09:27

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання

min molchУ Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання.

Ініцыятыву падтрымалі і ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Роўна апоўдні ўніверсітэт пагрузіўся ў маўчанне. Такім чынам, кожны з купалаўцаў змог аддаць даніну памяці нашым адважным героям, тым, хто не вярнуўся з поля бою, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля шчаслівага і мірнага жыцця новых пакаленняў беларусаў.