Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Чэрвень 2021 12:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла канферэнцыя працоўнага калектыву ўніверсітэта

IMG 4532Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні, якія датычацца выканання калектыўнага дагавора, а таксама ўнясення некаторых змяненняў і дапаўненняў у дакумент.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 120 дэлегатаў. З прывітальным словам выступіла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, якая адзначыла важнасць рэгулярных сустрэч прадстаўнікоў працоўнага калектыву.

- Такія сустрэчы дапамагаюць нам прадумваць і ствараць умовы для больш плённай працы, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна. - Мы павінны разам прымаць рашэнні, якія будуць спрыяць больш эфектыўнай працы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта на сваіх пасадах, а таксама стварэнню больш камфортных умоў працы. Пры гэтым хацелася б нагадаць: і ў Місіі Купалаўскага ўніверсітэта, і ў Стратэгіі апераджальнага развіцця закладзена ідэя, што менавіта чалавек і яго патэнцыял з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю для нас.

Асноўнае пытанне канферэнцыі было прысвечана абмеркаванню змяненняў і дапаўненняў у калектыўную дагавор. Перад працоўным калектывам выступіў старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет. Ён адзначыў, што паўстала неабходнасць прывесці калектыўны дагавор у адпаведнасць з нарматыўнымі дакументамі, якія дзейнічаюць на рэспубліканскім узроўні.

- Хачу звярнуць увагу, перш за ўсё, на змены і дапаўненні, якія звязаны з парадкам фарміравання прэміяльнага фонду пры налічэнні заработнай платы, - зрабіў акцэнт у сваім выступе Ігар Кергет. - Справа ў тым, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2021 года памер сродкаў, што накіроўваюцца на прэміраванне работнікаў бюджэтных арганізацый, павялічваецца з 5 да 20 працэнтаў ад сумы іх акладаў. Пры гэтым фарміраванне прэміяльнага фонду будзе ажыццяўляцца за кошт памяншэння памеру сродкаў, што накіроўваюцца на надбаўку за высокія дасягненні ў працы. Гэта значыць, што агульны аб'ём сродкаў, сфармаваны на аплату працы на 2021 год не зменіцца, а адбудзецца пераразмеркаванне сродкаў.

Гэтыя змены знайшлі адлюстраванне ў новай рэдакцыі асобных дадаткаў да калектыўнай дамовы. Абмеркавалі дэлегаты канферэнцыі і іншыя змены і дапаўненні ў калектыўны дагавор, пасля чаго зацвердзілі ўсе прапанаваныя варыянты і прыступілі да разгляду другога пытання ў парадку дня. Ён дакранаўся фарміравання складу камісій, якія створаны ва ўніверсітэце для вырашэння жыллёвых пытанняў, працоўных спрэчак, а таксама іншых момантаў, звязаных з абаронай законных правоў і інтарэсаў работнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.