Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Чэрвень 2021 14:22

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі алімпійскія ліцэнзіі

tokio 2021На дадзены момант спартоўцамі Гродзенскай вобласці, сярод якіх ёсць таксама студэнтка і выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта, заваявана 10 алімпійскіх ліцэнзій.

Права на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях абараніла Ірына Жук, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама выпускніца нашага ўніверсітэта, кідальніца молата Анастасія Маслава. Запаветную пуцёўку на Алімпіяду атрымаў яшчэ адзін выпускнік Купалаўскага ўніверсітэта, барэц вольнага стылю Аляксандр Гуштын.

XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіо з 23 ліпеня па 8 жніўня. Чакаецца, што ў спаборніцтвах сусветнага маштабу прымуць удзел каля 11 тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін. Спісы беларускіх атлетаў, якія прымуць удзел у Гульнях, будуць сфарміраваны да 29 чэрвеня.