Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 08 Чэрвень 2021 13:33

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта, спартсменка Ірына Жук - пераможца турніру па лёгкай атлетыцы Мемарыялу Ёзэфа Адложыла

zhuk irina

Міжнародны турнір з серыі EuropeanAthleticsClassicPermitMeetings прайшоў у Празе 7 чэрвеня.

Турнір па лёгкай атлетыцы Мемарыял Ёзэфа Адложыла стаў «бронзавым» этапам Кантынентальнага тура. Па выніках міжнароднага турніру студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Жук Ірына заняла першае месца ў скачках з шастом. Спартсменка паказала вынік 4 м 65 см.