Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Чэрвень 2021 12:28

Жаночая каманда Купалаўскага ўніверсітэта па пляжным валейболе - сярэбраны прызёр Рэспубліканскай універсіяды-2021

пляжный волейболФінал Рэспубліканскай універсіяды-2021 па пляжным валейболе прайшоў у Гомелі з 3 па 6 чэрвеня.

У спаборніцтвах універсіяды прымалі ўдзел 23 мужчынскія і 24 жаночыя каманды устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Па выніках універсіяды перамогу сярод мужчынскіх каманд атрымала зборная Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Сярод жаночых каманд першае месца - у спартсменак з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на Рэспубліканскай універсіядзе-2021 па пляжным валейболе прадстаўлялі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Валерыя Антановіч і студэнтка 1 курса факультэта псіхалогіі Вікторыя Касцючык. Прадстаўніцы Купалаўскага ўніверсітэта занялі другое месца сярод жаночых каманд. Трэнерам каманды дзяўчат выступіў дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Лісоўскі.