Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 16:59

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены стыпендый і грашовых прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

stipendiiГрашовыя прэміі і заахвочвальныя стыпендыі прызначаны 8 студэнтам і магістрантам Купалаўскага ўніверсітэта.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 309 навучэнцаў і студэнтаў краіны.

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя і прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы - студэнтцы 3 курса Ганне Ламака, студэнтцы 2 курса Віялеце Нарэль, магістранту Дар'і Салей, студэнту 2 курса Аляксандру Сцепаненка, студэнтцы 3 курса Яне Янукевіч.

Грашовай прэміяй заахвочаны пераможцы Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання, якая праходзіла ў Расіі ў 2020. У іх ліку - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзілен Лакцевіч, Юрый Сарасек і Андрэй Хомбак.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцяў, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.