Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Чэрвень 2021 11:28

Студэнты і выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі пабывалі з экскурсіяй на Беларускай атамнай электрастанцыі

Экскурсія адбылася за кошт сродкаў Фонду падтрымкі ініцыятыў факультэта.

Падчас наведвання інфармацыйнага цэнтра АЭС і вучэбна-трэніровачнага цэнтра для падрыхтоўкі персаналу атамнай электрастанцыі ўдзельнікам экскурсіі паказалі, як працуе поўнамаштабны трэнажор блочнага шчыта кіравання станцыяй. Студэнты даведаліся пра атамную энергетыку і яе аб'екты, прыроду атамнай энергіі, прынцыпы працы АЭС, а таксама пра развіццё ядзернай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь і пра асноўныя этапы ўзвядзення першай атамнай электрастанцыі ў краіне.

Асаблівую цікавасць будучыя эколагі праявілі да інфармацыі пра бяспеку БелАЭС. Кваліфікаваныя спецыялісты распавялі, што такое «ядзерныя адкіды", у якой колькасці яны ўтвараюцца і як іх ўтылізуюць.