Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Чэрвень 2021 13:29

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта, спартсменка Ірына Жук, устанавіла рэкорд Беларусі ў скачках з шастом на этапе «Брыльянтавай лігі»

zhukСпаборніцтвы, на якіх спартсменка ўстанавіла чарговы рэкорд краіны, прайшлі 28 мая ў катарскім горадзе Доха.

 

Студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Жук устанавіла восьмы па ліку рэкорд Беларусі ў скачках з шастом у спаборніцтвах на адкрытым паветры падчас этапу лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Брыльянтавая ліга» ў Досе.

Гродзенка ўстанавіла яго ў другой спробе - 4 м 74 см. На жаль, гэтага не хапіла, каб апынуцца на п'едэстале. Перамога ў «Дыяментавай лізе» дасталася спартсменцы з ЗША Кэці Наджотт - яе вынік 4 м 84 см, на другім месцы яе суайчынніца Сэндзі Морыс. Бронзавая медалістка турніру, прадстаўніца Вялікабрытаніі Холі Брэдшоў, а таксама спартсменка з Грэцыі Кацярына Стэфанідзі і спартсменка з Славеніі Ціна Шуцей абышлі Ірыну Жук па колькасці спробаў.