Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Лістапад 2015 09:47

На юрыдычным факультэце сярод студэнтаў правялі спартыўныя эстафеты пад дэвізам «Здаровым быць модна!»

DSC 6154У рамках работы са студэнцкай моладдзю па прафілактыцы тытунекурэння на базе вучэбнага корпуса па вул. Ажэшкі, 22 (спартзалу) 23 і 24 лістапада 2015 года былі арганізаваны спартыўныя эстафеты «Здаровым быць модна!» сярод студэнтаў 1 і 2 курсаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У першы дзень спаборніцтваў лепшыя вынікі сярод першакурснікаў паказалі студэнты спецыяльнасці «Правазнаўства». На другім месцы апынуліся студэнты спецыяльнасці «Міжнароднае права», на трэцім - спецыяльнасці «Эканамічнае права».

У другі дзень спаборніцтваў сярод другакурснікаў першымі таксама сталі студэнты спецыяльнасці «Правазнаўства». Другое месца заняла каманда спецыяльнасці «Эканамічнае права», трэцяе - «Міжнароднае права».

Актыўна падчас турніру ўдзельнікаў падтрымлівалі балельшчыкі - студэнты ўсіх курсаў факультэта.

Распараджэннем дэкана факультэта Святланы Ягораўны Чабуранавай ўсім удзельнікам каманд аб'яўлена падзяка.

Падрыхтавалі студэнтаў юрыдычнага факультэта да спаборніцтваў выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры. 

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азанёміцца тут.