Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Чэрвень 2021 13:29

Выпускніца магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Дзіяна Літвінчук узнагароджана дыпломам лаўрэата XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў

IMG 20210603 091454 773Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 2 чэрвеня ў Мінску.

Дыпломы і грашовыя прызы лаўрэатам конкурсу ўручылі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна і першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірыны Старавойтавай.

Выпускніца магістратуры юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзіяна Літвінчук таксама апынулася ў ліку ўзнагароджаных. Яна дала на конкурс сваю навукова-даследчую працу на тэму «Адміністрацыйныя экалагічныя правапарушэнні: паняцце, асаблівасці».

XXVII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праводзіўся ў перыяд з 1 кастрычніка 2020 па 10 лютага 2021 года. Усяго ў ім прынялі ўдзел больш за 3,7 тысячы студэнтаў і выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі. Па выніках конкурсу званне лаўрэата прысвоена аўтарам 70 навуковых прац.

 

IMG 20210603 091502 180