Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Лістапад 2015 09:22

Жаночая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на Рэспубліканскай універсіядзе-2015 па футзале

12577 2У Мінску Ў перыяд з 16 па 20 лістапада 2015 праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2015 па футзале сярод жаночых каманд. У турніры прынялі ўдзел каманда з 14 ВНУ краіны, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На першым этапе каманда нашай ВНУ па чарзе абыграла дружыну Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з лікам 5:2 і каманду Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з лікам 3:1. У паўфінальным паядынку спартсменкі ГрДУ імя Янкі Купалы выйгралі ў прадстаўніц Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова з лікам 2:1.

У фінале каманда нашага ўніверсітэта саступіла п'едэстал спартсменкам з Беларускага дзяржаўнага універсітэта (лік 0: 2).

У матчы за бронзавыя медалі футзалісткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры былі мацнейшыя за зборную МагДУ імя А.А. Куляшова (лік 4:1).

Аргкамітэт па выніках турніру вызначыў лепшага гульца. Ім стала выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Бабіч.

У склад каманды ўвайшлі: выпускніцы 2015 года факультэта фізічнай культуры Анастасія Калбыка, Анастасія Бабіч, Ксенія Качан, выпускніца філалагічнага факультэта 2015 года Анастасія Пучок, студэнткі факультэта фізічнай культуры Ганна Ельяшэвіч, Кацярына Верхалайцава, Эрыка Каваленка, Аляксандра Плохава, Марыя Буйко, Вікторыя Герус, Лізавета Сяргейчык, Марыя Саракалетава, Крысціна Гняцецкая і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Кацярына Карпук. Трэнер - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць.