Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Лістапад 2015 16:25

ГрДУ імя Янкі Купалы з рабочым візітам наведала дэлегацыя Службы па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспубліка Арменія

12566 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 лістапада 2015 года адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў Службы па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспубліка Арменія з прадстаўнікамі ВНУ.

У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар Службы Уладзімір Віктаравіч Пагасян, саветнік дырэктара Нойар Айрапетавіч Акапян і загадчык аператыўным аддзелам Гор  Андранікавіч Гаспаран.

На сустрэчы з гасцямі прысутнічалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік прарэктара па навуковай рабоце - начальнік НДЧ Антон Анатольевіч Глазеў, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Эдуардавіч Мартыненка, спецыяліст аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Яўгеній Генрыхавіч Шыдлоўскі.

Рэктар А.Д. Кароль павітаў гасцей, пазнаёміў прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія з універсітэтам, яго навуковым патэнцыялам, пазначыў асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці.

Дырэктар Службы па ахове гістарычнай асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія Уладзімір Віктаравіч Пагасян адзначыў, што з Рэспублікай Беларусь і з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы склаліся даўнія сяброўскія прафесійныя сувязі: сумесныя мерапрыемствы, міжнародныя канферэнцыі, навуковыя даследаванні і выдавецкая дзейнасць.

На сустрэчы былі асветлены пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і вызначаны перспектывы дзелавога партнёрства, прапанаваныя сумесныя праекты па праблемах аховы гісторыка-культурнай спадчыны Арменіі і Гродзеншчыны як адзін з прыярытэтных напрамкаў далейшай працы.

За заслугі ў справе папулярызацыі армянскай гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасці з загадам Міністра Рэспублікі Арменія загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктару юрыдычных навук, прафесару Ігару Эдуардавічу Мартыненка былі ўручаны Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія і памятны медаль імя Грыгора Нарэкаці.

Дэлегаты сустрэліся з выкладчыкамі і студэнтамі юрыдычнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і замежнымі студэнтамі з Туркменістана, якія навучаюцца ў купалаўскім універсітэце. Дырэктар Службы па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспубліка Арменія Уладзімір Віктаравіч Пагасян акцэнтаваў увагу на мэтах і задачах арганізацыі, распавёў аб напрамках яе дзейнасці. Прысутныя актыўна задавалі гасцям пытанні, цікавіліся фінансаваннем арганізацыі, правядзеннем рэстаўрацыйных работ і праектамі, якія рэалізуюць супрацоўнікі Службы.

 

Даведка

Служба па ахове гістарычнагп асяроддзя і гісторыка-культурнага музея-запаведніка - дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя,  якая падпарадкоўваецца Міністэрству культуры Рэспублікі Арменія. У яе склад уваходзіць 12 рэгіянальных службаў і 8 музеяў-запаведнікаў.

Служба займаецца аховай музеяў-запаведнікаў і гісторыка-культурных помнікаў, вядзе ўлік музейных каштоўнасцяў і калекцый, стварае базы электронных дадзеных, праводзіць навуковыя сесіі, канферэнцыі, навукова-практычныя семінары і нарады, рыхтуе і выдае працы, манаграфіі, даведнікі, каталогі, навукова папулярныя і навукова-інфармацыйныя, навучальныя і рэкламныя матэрыялы, арганізуе пастаянныя, часовыя і перасоўныя выставы.